Усе ўбудаваныя этыкеткі: 12 стыляў, 58 этыкетак на 10 фарматах. Кожная ляжыць на кілімку ў сапраўдны памер і намалявана тым жа ядром, што і лісты друку. У кожнага стылю свой прыклад наліўкі.
Пад крафт: марка з гашэннем, бірка пасылкі на шпагат, штэмпель, сургуч і пламба цераз накрыўку з нумарам бутэлькі.
pa-stickerpa-tagpa-round40pa-round25pa-stripЯрка, кобальтам: лагатыпы як ёсць і вырэзаныя з паперы краі — зубцы, фестоны, хвалі. Прарэзы застаюцца паперай.
vy-stickervy-round40vy-round25vy-square30vy-cornervy-tagvy-bookКачка, вышытая крыжыкам, краі ў арнаменце і «ружа». Назва — таксама крыжыкамі.
ru-stickerru-foldedru-round40ru-cornerru-tagru-bookРызограф у дзве фарбы, што накладваюцца: нумар партыі, пячаткі, пашпарт наліўкі.
py-stickerpy-round40py-cornerpy-bookШлях наліўкі ад «разліта» да «гатова» па месяцах, гравюра пладу і лацінская назва расліны.
kal-round40kal-ovalkal-tagkal-bookВініл: этыкетка пласцінкі на накрыўку і канверт з трэклістам.
pl-round40pl-round25pl-stickerНаліўка як лекі: «Rp.», «S. па чарцы ўвечары», зялёны крыж. Сігнатура — паперка, якую прывязвалі да рыльца.
ap-stickerap-round40ap-cornerap-tagap-ovalap-stripЧырвоная клетка па краі, назва рукой, «ад бабулі» — на слоікі і накрыўкі.
bb-stickerbb-round40bb-square30bb-ovalВыгляд эпохі, а не адсылка да месца: графіка часу, у якім наліўку і прадавалі, і пілі.
Этыкетка дзяржаўнай манаполіі 1900–1930-х: гільёш, як на банкноце, серыя і нумар, гатунак, чырвоная пячатка і акцызная стужка цераз корак.
kz-stickerkz-tagkz-round40kz-ovalkz-stripДрук часоў Скарыны: чырвоная буквіца ў рамцы, устаў, рубрыкі кінаварам і друкарскі знак — качка ў коле. Кніжка — з тытулам і калафонам.
sd-stickersd-tagsd-round40sd-cornersd-bookЭтыкетка крамы 1960–70-х, такая была і ў БССР, і ў ПНР: дзве плоскія фарбы, вузкі шрыфт, цэннік, ДАСТ і «захоўваць пры 5–15 °C».
kr-stickerkr-tagkr-round40kr-square30kr-round25Міжваеннае ар-дэко: чорнае з золатам, прамяні, сіметрыя і тонкі геаметрычны шрыфт. На крафце золата становіцца колерам паперы.
dk-stickerdk-tagdk-round40dk-oval